Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

1
16.11.2022

Раённы этап рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі

З лістапада 2022 года па люты 2023 года ва ўстановах адукацыі праводзіцца раённы этап рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі.

Конкурс праводзіцца з мэтай далейшага ўдасканалення сістэмы патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі сродкамі экскурсійнай музейнай дзейнасці.

Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў дзвюх узроставых катэгорыях: да 14 гадоў (уключна), ад 15 гадоў і болей.

На конкурс прадстаўляецца відэаролік-экскурсія па музею ўстановы адукацыі ў адпаведнасці з выбранай намінацыяй: «Роднымі пуцявінамі» ці «Скарбонка часу».

Юныя экскурсаводы намінацыі «Роднымі пуцявінамі» адвольна вызначаюць тэмы экскурсій, распрацоўваюць  і праводзяць экскурсіі з выкарыстаннем музейных экспазіцый. У намінацыі «Скарбонка часу» удзельнікі конкурсу ствараюць экскурсію-рэкламу, якая будзе знаёміць з адметнасцямі і ўнікальнасцю музея ўстановы адукацыі.

ПАДРАБЯЗНА...

Разделы сайта