Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

1
15.11.2022

Раённы этап рэспубліканскага конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў

З мэтай развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага фактара павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў з лістапада 2022 года па люты 2023 года праводзіцца раённы этап рэспубліканскага конкурсу навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў (далей - конкурс).

Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы (індывідуальна) устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце 13 – 17 гадоў.

На конкурс прадстаўляюцца навукова-даследчыя праекты краязнаўчай накіраванасці.

Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях:

«Гісторыя роднага краю (падзеі і факты гісторыі малой радзімы, помнікі археалогіі, даследаванні па тапаніміі і геральдыцы)»;

«Культурная спадчына (помнікі этнаграфіі і фальклору, аб’екты архітэктуры, дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва)»;

«Геаграфічнае краязнаўства (прыродныя асаблівасці рэгіёна: геалогіі, геамарфалогіі, клімату, гідралогіі, расліннага і жывёльнага свету; эканоміка, прамысловасць, сельская гаспадарка і інш.)».

ПАДРАБЯЗНА...

Разделы сайта