ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні раённых этапаў конкурсаў
рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву»
- Агульныя палажэнні
1.1. У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2021 год, загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 18 сакавіка 2019 года № 202 «Аб правядзенні рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву», з планам работы галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілеўскага аблвыканкама ў 2021 годзе ў рамках рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» (далей - Акцыя) з мэтай удасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праз актыўнае ўюпочэнне іх ва ўсебаковае вывучэнне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы праводзяцца:
раённы этап рэспубліканскага конкурса этнаграфічных музеяў (экспазіцый);
раённы этап рэспубліканскага конкурса «Радзіму праслаўляем - разам гуляем»;
раённы этап рэспубліканскага конкурса юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі;
раённы этап рэспубліканскага конкурса «Лепшая метадычная распрацоўка музейнага занятку».
1.2.Арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне правядзення раённага этапу акцыі ажыццяўляецца ДУДА «Чэрыкаўскі цэнтр дзіцячага і юнацкага турызму, краязнаўства і экскурсій».
1.3.Конкурсы праводзяцца ў тры этапа з вызначэннем пераможцаў і прызёраў на кожным этапе:
першы этап (адборачны) – ва ўстановах адукацыі;
другі этап (адборачны) – раённы;
трэці этап (заключны) – абласны.
Пераможцы абласнога конкурса прымаюць удзел у рэспубліканскім этапе.
1.4. Для падвядзення вынікаў конкурсаў Акцыі ствараецца арганізацыйны камітэт, які:
праводзіць ацэнку конкурсных работ;
вызначае пераможцаў і прызёраў адпаведных этапаў конкурсаў Акцыі;
прадстаўляе пратаколы па выніках конкурсаў Акцыі ў аргкамітэт абласнога этапу конкурсу .
1.5.Удзельнікі конкурсаў Акцыі - асобныя навучэнцы, калектывы навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў дзвюх узроставых катэгорыях: да 14 гадоў (уключна), ад 15 гадоў і болей; педагагічныя работнікі.
2.Асаблівасці правядзення конкурсаў Акцыі.
2.1.Раённы этап рэспубліканскага конкурса этнаграфічных музеяў (экспазіцый) (далей - конкурс) праводзіцца з сакавіка па май 2021 года.
2.1.1. Асноўная мэта і задачы конкурса.
Конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, духоўна-маральнай і эстэтычнай культуры.
Асноўнымі задачамі конкурса з’яўляюцца:
удасканаленне дзейнасці музеяў устаноў адукацыі па далучэнні навучэнцаў да даследавання гісторыка-культурнай спадчьпп>і краю, вывучэння спецыфічных асаблівасцей этнічнай культуры і побыту малой радзімы;
фарміраванне каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі да гісторыі і культуры малой радзімы;
захаванне і папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны малой радзімы сродкамі музейнай дзейнасці;
адраджэнне і перайманне традыцый рэгіянальнай культуры, выхаванне ў моладзі грамадзянскай адказнасці за будучыню гісторыка- культурнай спадчыны роднага краю;
пашырэнне і паглыбленне пазнавальных магчымасцей навучэнцаў; актывізацыя супрацоўніцтва з музеямі, архівамі, бібліятэкамі, установамі дадатковай адукацыі, фальклорнымі калектывамі.
выяўленне і заахвочванне лепшых этнаграфічных музеяў ва ўстановах адукацыі, папулярызацыя вопыту іх даследчай і культурна- асветніцкай дзейнасці.
Конкурс праводзіцца па дзвюх намінацыях.
2.1.2.Намінацыя «Лепшы этнаграфічны музей (экспазіцыя)».
У намінацыі прадстаўляецца справаздача аб выніках дзейнасці ва ўстановах адукацыі этнаграфічных музеяў за перыяд 2019-2020 гадоў у друкаваным выглядзе і на электронным носьбіце, справаздачны матэрыял зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі.
Структура справаздачы:
характарыстыка музея (поўная назва ўстановы адукацыі, назва музея, ііералік экспазіцый, дата адкрыцця (нумар загада), колькасць асноўнага, навукова-дапаможнага фондаў, тэхнічная характарыстыка памяшкання (экспазіцыйна-выставачная плошча, плошча фондасховішча);
арганізацыя дзейнасці музея (кіраўнік музея, савет музея, наяўнасць дакументаў: канцэпцыі развіцця музея, палажэння аб музеі ўстановы адукацыі, пашпарта музея, плана работы музея);
пошукава-даследчая дзейнасць музея (арганізацыя пошукава- даследчай работы, мерапрыемствы, якія накіраваны на працэс выяўлення і збору прадметаў музейнага значэння, колькасць выяўленых прадметаў музейнага значэння (за апошнія два гады), крыніцы пошукава-даследчай работы);
фондавая дзейнасць музея (камплектаванне фондаў, уліковая дакументацыя, электронныя каталогі і інш.);
экспазіцыйная дзейнасць музея (стварэнне і папаўненне экспазіцый, выставачная дзейнасць);
экскурсійная дзейнасць музея (колькасць падрыхтаваных экскурсаводаў і праведзеных экскурсій за 2019-2020 гады, формы экскурсійнай дзейнасці);
грамадска-карысная дзейнасць музея (арганізацыя і правядзенне грамадска-карысных спраў (з дадаткам матэрыялаў, якія пацвярджаюць гэту дзейнасць);
адукацыйная дзейнасць музея (прэзентацыі, семінары, канферэнцыі і іншыя мерапрыемствы, якія праводзіліся на базе музея, узаемадзеянне з дзяржаўнымі ўстановамі, грамадскімі арганізацыямі, іншымі музеямі ўстаноў адукацыі і культуры; папулярызацыя дзейнасці музея (інтэрнэт, СМІ і г.д.), удзел у рэспубліканскіх і міжнародных праектах, конкурсах, акцыях і г.д.), стварэнне промапрадукцыі па выніках дзейнасці музея. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ: адпаведнасць вышэйадзначаным патрабаванням да справаздачы; сістэмнасць, лагічнасць падачы матэрыялу; адукацыйна-асветніцкая значнасць дзейнасці музея; выкарыстанне інавацыйных, інтэрактыўных форм у рабоце музея; паказчыкі эфектыўнасці і выніковасці дзейнасці па кірунках работы музея;
папулярызацыя дзейнасці музея (наяўнасць пастаянна аднаўляемай інфармацыі на сайце, публікацый у СМІ, промапрадукцыі і інш.).
Пры падвядзенні вынікаў намінацыі справаздачны матэрыял музея і экспазіцыі музея ацэньваюцца асобна.
2.1.3. Намінацыя «У аб’ектыве - музейная старонка»
У намінацыі прадстаўляюцца інфармацыйна-рэкламнае выданне і (або) відэаролік аб музеі.
2.1.3.1.Інфармацыйна-рэкламнае выданне аб музеі (даведнік, каталог, брашура, флаер, праспект і інш.) можа змяшчаць: апісанне экспазіцый музея, найболын каштоўных прадметаў музея, фотаздымкі, даведачныя звесткі (адрас, сайт, тэлефон, час работы) і інш. На конкурс прадстаўляецца спасылка на распрацаваны прадукт, які размешчаны на сайце ўстановы адукацыі (раздзел «Музей»).
Крытэрыі ацэнкі інфармацыйна-рэкламнага выдання:
змястоўнасць, мэтазгоднасць змешчанай інфармацыі, яе разнастайнасць;
якасць ілюстрацыйнага матэрыялу, дызайн выдання;
арыгінальнасць ідэі і аўтарскі падыход да стварэння конкурснага матэрыялу;
кампазіцыйнае (размяшчэнне і суадносіны ілюстрацыйнага матэрыялу і тэксту, выразнасць кампазіцыі) і каляровае рашэнні.
2.1.3.2.Відэаролік аб музеі павінен адлюстроўваць асноўны рэсурс (сутнасць) музея і яго ўнікальнасць, можа мець галасавое і музычнае суправаджэнне, анімацыю і інш. Жанр відэароліка (прома-ролік, рэпартаж, інтэрв’ю, хроніка, кліп і інш.) вызначаецца ўдзельнікамі самастойна. Відэаролік прадстаўляецца на конкурс на электронным носьбіце, а таксама размяшчаецца на сайце ўстановы адукацыі ў раздзеле «Музей».
Дапускаецца выкарыстанне пры мантажы і здымцы відэафільма спецыяльных праграм і інструментаў. Тэхнічныя параметры відэароліка: фармат – аvi, mpg, wmn. Працягласць відэароліка - да 7 хвілін.
Крытэрыі ацэнкі відэароліка:
раскрыццё тэмы і інфарматыўнасць;
сістэмнасць, лагічнасць падачы матэрыялу;
якасць падрыхтоўкі матэрыялу (выразны гук, выкарыстанне візуальных эфектаў);
рэжысёрскае рашэнне (ідэя, задума, творчая арыгінальнасць).
Пры падвядзенні вынікаў намінацыі інфармацыйна-рэкламнае выданне і відэаролік ацэньваюцца асобна.
2.1.4.Конкурсныя матэрыялы дасылаюцца на раённы этап да 20 красавіка 2021 года на адрас: ДУДА “Чэрыкаўскі центр дзіцячага і юнацкага турызму, краязнаўства і экскурсій” на адрас: 213533, г. Чэрыкаў, вул. Гагарына, 17. Тэлефон/факс: 8 (2243) 72161.
2.2. Раённы конкурс «Радзіму праслаўляем - разам гуляем» (далей - конкурс) праводзіцца сумесна з рэдакцыяй газеты «Пераходны ўзрост» з сакавіка па верасень 2021 года.
2.2.1. Асноўныя мэты і задачы конкурса:
фарміраванне ў навучэнскай моладзі духоўных каштоўнасцей праз далучэнне падлеткаў да вывучэння культурных традыцый продкаў на прыкладзе сваёй сям’і, умацаванне сувязі паміж пакаленнямі і пачуцця яднання беларускага народа;
выяўленне і заахвочванне літаратурнай дзейнасцю юных журналістаў - актыўных удзельнікаў конкурсу.
2.2.2.У конкурсе прымаюць удзел навучэнцы ўстаноў адукацыі ва ўзроставай катэгорыі 12-16 гадоў.
2.2.3.Навучэнцамі ўстаноў адукацыі прадстаўляюцца на конкурс індывідуальныя творчыя работы інфармацыйна-публіцыстычных жанраў, якія распавядаюць пра культурныя традыцыі беларусаў - формы баўлення вольнага часу моладзі на аснове мясцовай спадчыны: пра ўзоры ўжывання гульнявой народнай традыцыі ў сучасным жыцці; пра ўдзел моладзі ў адраджэнні цікавых абрадаў, гульняў, ігрышчаў; пра тэматычныя вечарыны і мерапрыемствы, якія згуртоўваюць маладое і старэйшае пакаленні і робяць рэкрэацыю карыснай.
2.2.4. Конкурсныя работы (тэкст - да 3 000 знакаў (паўтары старонкі фармата А4), пажадана з фотадакументальным суправаджэннем) прадстаўляюцца ў электронным выглядзе, маюць тытульную старонку (з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы працы), інфармацыю пра аўтара работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/група) і пра кіраўніка (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.
2.2.5. Конкурсныя матэрыялы дасылаюцца да 1 верасня 2021 года на адрас: ДУДА “Чэрыкаўскі центр дзіцячага і юнацкага турызму, краязнаўства і экскурсій” на адрас: 213533, г. Чэрыкаў, вул. Гагарына, 17. Тэлефон/факс: 8 (2243) 72161.
2.2.6. Лепшыя творчыя работы дасылаюцца ў рэдакцыю газеты «Пераходны ўзрост», друкуюцца на старонках газеты і выстаўляюцца на абмеркаванне чытачоў. Іх аўтары становяцца фіналістамі конкурсу і адзначаюцца граматамі газеты «Пераходны ўзрост». Па выніках абмеркавання чытачоў вызначаецца ўладальнік спецыяльнай узнагароды рэдакцыі газеты «Пераходны ўзрост». Інфармацыя пра фіналістаў размяшчаецца на «старонцы славы» газеты «Пераходны ўзрост».
2.3. Раённы этап рэспубліканскага конкурса юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі праводзіцца з сакавіка па кастрычнік 2021 года.
2.3.1.Асноўныя мэта і задачы конкурса
Конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання ў моладзі грамадзянска- патрыятычных пачуццяў сродкамі экскурсійнай і музейнай дзейнасці.
Асноўнымі задачамі конкурса з’яўляюцца:
папулярызацыя дзейнасці музеяў устаноў адукацыі рознымі формамі экскурсійнай работы;
захаванне і папулярызацыя гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы;
выхаванне ў моладзі грамадзянскай адказнасці за будучыню гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны роднага краю;
выяўленне і заахвочване лепплых юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі;
развіццё творчых здольнасцей, садзейнічанне прафесійнаму самавызначэнню, набыццё камунікатыўных навыкаў праз далучэнне да сучасных форм экскурсійнай дзейнасці.
Конкурс праводзіцца па дзвюх намінацыях.
2.3.2.Намінацыя «Музейная мазаіка».
Стварэнне і прэзентацыя міні-экспазіцыі, прадметы якой звязаны з тэматыкай экспазіцыі музея, маюць «асабістую гісторыю» (выкарыстанне да 7 прадметаў). Удзельнікі конкурсу адвольна выбіраюць тэму экскурсіі з выкарыстаннем абраных прадметаў музея ўстановы адукацыі, якія раскрываюць вызначаную тэму. Падчас экскурсіі па міні-экспазіцыі могуць выкарыстоўвацца розныя мастацкія сродкі эмацыйнага ўздзеяння на прысутных (касцюмы, музыкальнае суправаджэнне і інш.).
Экскурсія доўжыцца 10 хвілін.
На конкурс прадстаўляецца творчы матэрыял, які змяшчае тэкставы варыянт экскурсіі з вызначанай тэмай у друкаваным выглядзе і на электронным носьбіце. Структура афармлення экскурсіі: тытульная старонка (з указаннем поўнай назвы ўстановы адукацыі, назвы конкурснага матэрыялу, прозвішча, імя, узросту аўтара работы, прозвішча, імя, імя па бацьку (без скарачэнняў), пасады і кантактнага нумара кіраўніка работы), змест, асноўная частка (матэрыял экскурсіі, апісанне абраных прадметаў музея з тлумачэннямі і ілюстрацыямі, цікавымі фактамі), заключэнне.
Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ намінацыі: раскрыццё вызначанай тэмы; змястоўнасць, інфармацыйная напоўненасць; валоданне матэрыялам, культура мовы; арыгінальнасць, эмацыйнасць, артыстызм;
уменне адказаць на дадатковыя пытанні, якія тычацца абранай тэмы экскурсіі.
2.3.3.Намінацыя «Гісторыя аднаго экспаната».
Удзельнікамі конкурса выбіраецца адзін музейны прадмет з музея ўстановы адукацыі, які быў знойдзены не раней 2019 года, і ствараецца экскурсійнае прадстаўленне гэтага прадмета да 7 хвілін.
Удзельнікам конкурса неабходна ў форме займальнай экскурсіі расказаць пра гісторыю знаходкі прадмета музея, яго асаблівасці і значнасці для музея ўстановы адукацыі. Форма падачы магэрыялу адвольная, могуць выкарыстоўвацца розныя тэхнічныя і мастацкія сродкі.
На конкурс дасылаецца творчы матэрыял, які змяшчае тэкставы варыянт экскурсійнага прадстаўлення ў друкаваным выглядзе і на электронным носьбіце. Структура афармлення экскурсіі: тытульная старонка (з указаннем поўнай назвы ўстановы адукацыі, назвы конкурснага матэрыялу, прозвішча, імя, узросту аўтара работы, прозвішча, імя, імя па бацьку (без скарачэнняў), пасады і кантактнага нумара кіраўніка работы), асноўная частка (апісанне музейнага прадмета з тлумачэннямі і ілюстрацыямі, гісторыя знаходкі гэтага прадмета), заключэнне (значнасть абранага прадмета для музея).
Асноўныя крытэрыі ацэнкі экскурсійнага прадстаўлення:
змястоўнасць і глыбіня валодання інфармацыяй аб музейным прадмеце;
займальнасць;
творчыя здольнасці ўдзельніка конкурса, крэатыўнасць, артыстызм;
выкарыстанне розных мастацкіх і тэхнічных сродкаў пры падачы матэрыялу.
Конкурсныя матэрыялы дасылаюцца да 10 верасня 2021 года на адрас: ДУДА “Чэрыкаўскі центр дзіцячага і юнацкага турызму, краязнаўства і экскурсій” на адрас: 213533, г. Чэрыкаў, вул. Гагарына, 17. Тэлефон/факс: 8 (2243) 72161.
На абласным этапе конкурса разглядаюцца тэкставыя варыянты экскурсій пераможцаў і прызёраў раённых этапаў конкурсу.
Рэспубліканскі этап конкурсу праводзіцца ў два туры: адборачны і заключны. На адборачным туры разглядаюцца тэкставы варыянт экскурсій пераможцаў і прызёраў абласнога этапу конкурса, а на заключным - аўтары работ, якія былі адабраны па выніках першага тура, прадставяць свае работы на форуме, які адбудзецца ў лістападзе 2021 года.
2.4. Раённы этап рэспубліканскага конкурса «Лепшая метадычная распрацоўка музейнага занятку» (далей - конкурс) праводзіцца з сакавіка па кастрычнік 2021 года.
2.4.1. Асноўная мэта і задачы конкурса
Конкурс праводзіцца з мэтай павышэння эфектыўнасці дзейнасці музеяў устаноў адукацыі, удасканалення прафесійнай кампетэнцыі кіраўнікоў музеяў, іх педагагічнага і метадычнага майстэрства.
Асноўнымі задачамі конкурса з’яўляюцца:
пошук новых падыходаў у выхаванні падрастаючага пакалення сродкамі музейнай педагогікі;
выкарыстанне музейна-адукацыйнага асяроддзя як рэсурсу культурнага і творчага развіцця навучэнцаў, грамадзянска-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення;
выяўленне інавацыйных методык кіраўнікоў школьных музеяў і распаўсюджв анне вопыту іх работы;
папулярызацыя дзейнасці музеяў устаноў адукацыі як прасторы адукацыі і выхавання.
2.4.2. У конкурсе прымаюць удзел педагагічныя работнікі, у тым ліку кіраўнікі музеяў.
Конкурс праводзіцца па намінацыях: «Творчыя знаходкі ў музеі», «Музейная гульня».
2.4.3. Намінацыя «Творчыя знаходкі ў музеі».
У намінацыі ўдзельнікі конкурса распрацоўваюць музейны занятак з выкарыстаннем нетрадыцыйных форм работы ў музеі: тэатральныя пастаноўкі, майстар-класы, віртуальныя экскурсіі па музеі; экскурсіі- рэканструкцыі, аўтарскія экскурсіі з элементамі персанальных гісторый, творчыя наглядныя праекты (лэпбукі) з выкарыстаннем фондаў музея ўстановы адукацыі і г.д.
Распрацоўка музейнага занятку ўключае:
тытульную старонку (з указаннем поўнай назвы ўстановы адукацыі, назвы і формы музейнага занятку, прозвішча, імя, імя па бацьку (без скарачэнняў), пасады і кантактнага нумара аўтара работы);
уводзіны (актуальнасць, навізна, мэта, задачы, абсталяванне, аўдыторыя і яе ўзрост);
асноўную частку (раскрыццё зместу тэмы работы з улікам узроставай катэгорыі ўдзельнікаў; падрабязнае апісанне этапаў рэалізацыі абранай творчай знаходкі);
заключэнне (рэфлексія, дадатковыя рэкамендацыі па рэалізацыі і правядзенні музейнага занятку).
Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў: актуальнасць і практычная значнасць;
арыгінальнасць (навізна ідэі распрацоўкі), аўтарскі падыход; пазнавальны аспект;
магчымасць укаранення распрацоўкі музейнага занятку ў адукацыйны працэс.
2.4.4. Намінацыя «Музейная гульня».
У намінацыі ўдзельнікі конкурса распрацоўваюць музейную гульню: музейнае лато, музейныя «пазлы», квэст, гульня-рэканструкцыя, інтэрактыўная гульня і інш.
Музейная гульня павінна распрацоўвацца з выкарыстаннем фондаў музея ўстановы адукацыі.
Музейная гульня (дыдактычная, навучальная, развіваючая) можа быць распрацавана ўдзельнікамі ў папяровым (гульнявыя матэрыялы з апісаннем сцэнарыя гульні) або ў электронным выглядзе (камп’ютарная гульня).
Дадаткова прадстаўляецца апісанне гульні, якое змяшчае: уводзіны (актуальнасць тэмы, мэта і задачы);
асноўную частку (апісанне гульні: гульнявая задума, дзеянні ў ходзе гульні, пазнавальная частка, дыдактычныя матэрыялы, абсталяванне, сістэма ацэньвання (пры неабходнасці);
заключэнне (рэфлексія, дадатковыя рэкамендацыі па правядзенні гульні).
Камп’ютарная гульня можа быць напісана з дапамогай любога даступнага праграмнага забеспячэння і павінна быць прыдатная для прагляду на персанальным камп’ютары з аперацыйнай сістэмай Windows 7,10.
Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных матэрыялаў: актуальнасць і практычная значнасць; арыгінальнасць (навізна ідэі распрацоўкі);
наяўнасць інструкцыі з алісаннем правілаў гульні, яе камплектацыі; тэхналагічнасць (даступныя правілы гульні); наяўнасць развіваючых функцый гульні, пазнавальны аспект; магчымасць укаранення распрацоўкі гульні ў адукацыйны працэс.
Конкурсныя матэрыялы дасылаюцца на раённы этап да 15 верасня 2021 года на адрас: ДУДА “Чэрыкаўскі центр дзіцячага і юнацкага турызму, краязнаўства і экскурсій” на адрас: 213533, г. Чэрыкаў, вул. Гагарына, 17. Тэлефон/факс: 8(2243) 72161.
Конкурсныя работы павінны абавязкова мець тытульную старонку з пазначэннем поўнай назвы ўстановы адукацыі (без скарачэнняў), раёна, вобласці, назвы конкурсу і тэмы, інфармацыі аб аўтару работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/аб’яднанне па інтарэсах/група навучання) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку (без скарачэнняў), пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.
2.5. Падвядзенне вынікаў конкурсаў Акцыі
Пераможцы і прызёры раённага этапа конкурса ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені (у кожнай намінацыі) аддзела па адукацыі, спорце і турызме Чэрыкаўскага райвыканкама.
Лепшыя работы удзельнікаў і пераможцаў раённага этапу конкурса накіроўваюцца на абластны этап акцыі.
раскрыть » / « свернуть