18.12.2018Восем жамчужын Чэрыкаўшчыны на думку чэрыкаўляніна Яўгена Закоркіна
Радзіма… Яна шматаблічная. Для адных — гэта родны горад, вуліца ў горадзе або невялікі дворык, вёска, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя гады, для іншых — кавалачак дзікай прыроды, які цешыў вока і дарыў пачуццё напоўненасці і спакою. А што для вас значыць выраз «Мая малая Радзіма»?
Паразважаць над гэтай фразай было прапанавана навучэнцу ДУДА «Чэрыкаўскі цэнтр дзіцячага і юнацкага турызму» — Яўгену Закоркіну – неаднаразоваму пераможцу розных раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсаў. У кастрычніку Яўген разам з педагогам Аксанай Куцарскай прынялі ўдзел у абласным этапе акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся», дзе праца «8 жамчужын Чэрыкаўшчыны» заняла 1 месца. Яшчэ адна праца Яўгена «А ў нашай хаце свята» перамагла ў конкурсе, які праводзіўся газетай «Пераходны ўзрост». З 5 па 22 снежня Яўгену трэба будзе расказаць пра Чэрыкаўшчыну ў чацвёртым рэспубліканскім этапе акцыі, які пройдзе ў лагеры «Зубраня», пуцёўку ў які ён выйграў дзякуючы перамогам у краязнаўчых конкурсах.
Читать далее »