Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Мэта, задачы, функцыі

Дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі" Чэрыкаўскі цэнтр дзіцячага і юнацкага турызму, краязнаўства і экскурсій " аб'ядноўвае людзей рознага характару і звычак, якіх радніць любоў да прыроды, гісторыі свайго краю, рамантыка вечароў ля вогнішча, песні пад гітару і вядома ж паходы.

Наша асноўная мэта:

фарміраванне рознабакова развітай, маральна сталай, творчай асобы навучэнца.

Задачы:

фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму, нацыянальнай свядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі;

падрыхтоўка да самастойнага жыцця, прафесійнага самавызначэння, выбару прафесіі і працы;

фарміраванне маральнай, эстэтычнай культуры і культуры ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання;

фарміраванне фізічнай культуры, авалоданне каштоўнасцямі і навыкамі здаровага ладу жыцця;

фарміраванне культуры сямейных адносін;

стварэнне ўмоў для сацыялізацыі, самаразвіцця і самарэалізацыі асобы навучэнца.

Установа адукацыі выконвае адукацыйную, інтэлектуальную, сацыяльную і культурную функцыі, накіраваныя на задавальненне інтарэсаў асобы, грамадства і дзяржавы.

Раздзелы сайта